- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Брацця! Ці зможам грамадскае гора?! Брацця, ці хваце нам сілы?!” У цяжкі для Бацькаўшчыны час (а ці быў калі іншы?) наш класік Максім Багдановіч зноў актуальны, зноў патрэбны, зноў спаталяе прагу душы ў пошуках суладдзя і асэнсавання рэчаіснасці. Errare humanum est, але, здаецца, у сакавіку бягучага года мы сталі сведкамі зараджэння новай, іншай Беларусі. Нешта зрушылася ў грамадскай свядомасці, скаланулася ў глыбінных нетрах пасля дзесяцігадовай летаргіі. Нягледзячы на масавыя запалохванні (ад звальнення з працы да тэрарыстычных актаў), распальванне псіхозу, многія людзі выйшлі і прыехалі на цэнтральныя плошчы сталіцы. Яны стаміліся ад дзяржаўнай хлусні, ад таго, што з іхнымі галасамі ніхто не лічыцца, стаміліся ад свайго канфармізму і маўчання. Далейшыя падзеі прывялі да таго, што тысячам новых грамадзян краіны стала зразумела, што ўлада трымаецца пераважна на брутальнай сіле і замбаванні той няшчаснай часткі насельніцтва, якая ніколі за ўсё жыццё не мела праўдзівай інфармацыі. Найбольшая праблема — гэта грамадзянскі раскол у Беларусі. Ён досыць глыбокі, спатрэбіцца нямала часу, каб пераадолець гэтую нянавісць і фобіі рознага кшталту. (У. Хільмановіч, Іншая Беларусь, фрагмэнт)