- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Азнаямленне з дакументамі, якія адлюстроўваюць палітыку санацыі ў адносінах да беларусаў напрыканцы трыццатых гадоў ХХ стагоддзя, не пакідае сумнення: беларусы як нацыя павінны знікнуць на працягу аднаго пакалення. Кіруючая Польшчай эліта была згоднай, што працэс паланізацыі беларусаў павінен прайсці паспяхова і бесканфліктна пры ўмове, што ўлады рашуча будуць ліквідаваць усе праявы беларускага інтэлектуальнага і культурнага жыцця. Асаблівую ўвагу санацыйныя палкоўнікі звярталі на Праваслаўную царкву, якую планавалі ўчыніць галоўным інструментам паланізацыі беларускіх вернікаў. Міністэрства ўнутраных спраў, у якім нараджалася большасць праектаў нацыянальнай палітыкі, прыйшло да высновы, што маладыя святары, якіх у Варшаве рыхтавалі да палітычнай акцыі ў паўночна-ўсходніх ваяводствах, дадуць прыклад праваслаўнаму насельніцтву як стаць палякамі. (Я. Мірановіч, Беларусаў не павінна быць, фрагмэнт)