be
pdf

Ніва 15 (2344)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Другая вывазка скончылася нам пад Беластокам. Дзядзькоў пасялілі ў апушчаных яўрэйскіх хатах у Міхалове. Тады мясцовыя жыхары называлі мястэчка Нізбодкай. Нашу і мамінай сястры сем’і завезлі ў вёску Баршчэва. Маму і нас, чацвёра дзяцей, пасялілі ў адной хаце, дзе было ўжо чацвярых дамачадцаў, а дзядзьку Ёзя, цётку Ганну і іх двое дзяцей — у другой. Пасля тыдня знаходжання ў цеснаце збунтаваўся наш гаспадар. Стаў праклінаць ды выказваць жаданне, каб бежанцы жылі па чарзе ў кожнай хаце. Справа дайшла да солтыса. Тады той разумны і добры чалавек адчыніў нам апусцелы школьны будынак, дзе апрача класнага зала была двухпакаёвая кватэра для настаўніка. І нашы дзве сям’і тут жа перасяліліся. (А. Анішэўская, У ваенным Беластоку, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-04-15
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org