be
pdf

Ніва 14 (2603) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Супрацоўнік міліцыі адчыняе дзверы. Увогуле, дзверы ў камеру спецізалятара часовага ўтрымання адчыняюцца толькі ў двух выпадках — каб каго ўпіхнуць у камеру, або каб каго адтуль забраць. Але нікога не прывялі і нікога не выводзяць. Гэтым разам міліцыянт прапаноўвае вязням нешта незвычайнае — прагаласаваць. Выбары, маўляў... Людзі ў камеры пачынаюць усміхацца. Нарэшце хоць даведаліся які сёння дзень. Бо ў цеснай, халоднай і смярдзючай камеры ніхто не скажа якая зараз дата, колькі цяпер гадзін, дзень цяпер ці ноч... А тут як пашанцавала. Адразу стала вядома, што сёння нядзеля, дзевятнаццатага сакавіка, дзень. А каб не прапанова прагаласаваць, каб не выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то нават пра такую звычайную інфармацыю прыйшлося б толькі здагадвацца па ўскосных прыкметах. Зрэшты, каб не выбары, большая частка вязняў у гэты дзень была б на свабодзе і з дакладнасцю да метра і хвіліны арыентавалася б у прасторы і часе. (В. Сазонаў, Камера, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-04-02
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org