- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па ініцыятыве Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ў днях 18-19 сакавіка была арганізавана ў Мінску навуковая канферэнцыя, якая мела ацаніць тысячу гадоў узаемадачыненняў Беларусі і Украіны. Змест запрашэння паказвае, што канферэнцыю арганізавалі таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны і пасольства Украіны ў Беларусі. Геаграфічная і палітычная сітуацыя абедзвюх краін падказвае, што яны сабе надта патрэбныя. Можна толькі ўявіць як выглядала б існаванне незалежнай Украіны, калі б у месцы Беларусі з’явіліся, напрыклад, Магілёўская, Брэсцкая ці Гомельская губерні Расійскай Федэрацыі. Існаванне ўкраінскай незалежнай дзяржаўнасці несумненна таксама стрымоўвае вялікіх энтузіястаў інтэграцыі з усходняй суседкай. Хаця нічога не паказвае, што арганізатары канферэнцыі разважалі ў такіх палітычных катэгорыях, аднак, можа несвядома, зрабілі крок у адпаведным напрамку. (М. Мірановіч, Беларусь — Украіна: краіны раздзеленыя высокім муром, фрагмэнт)