- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сталіцы Расіі для грамадзян Беларусі былі адчыненыя чатыры ўчасткі для галасавання — у Маскве, Калінінградзе, Краснадары і Пецярбургу. Пэўна, галоўным з іх быў участак у беларускім пасольстве ў Маскве. Менавіта туды, на вуліцу Марасейка,17 прыйшлі галасаваць беларусы, якія знаходзіліся ў гэты час у расійскай сталіцы ці пражываюць непадалёк ад яе. Падышоўшы да пасольства недзе а другой гадзіне дня, я быў уражаны натоўпам, які стаяў уздоўж муру пасольскага будынка аж да суседняга пятнаццатага дому. Як аказалася, гэта была чарга жадаючых прагаласаваць. Яна цягнулася метраў на трыццаць і людзі стаялі ў шэрагах па дзве-тры асобы. На маё пытанне ці прагаласаваць могуць толькі стала пражываючыя ў Расіі грамадзяне Беларусі, людзі адказалі, што галоўнае, каб пры сабе меўся беларускі пашпарт. Месца сталага пражывання значэння не мела, што ўжо паказвала на магчымасць узнікнення недакладнасцей пры падліку галасоў. Бо пры дзеючым інстытуце „датэрміновага галасавання”, які існуе ў беларускім выбарчым заканадаўстве, пры жаданні не цяжка прагаласаваць па месцы жыхарства ў Беларусі, а потым зрабіць тое ж самае, прыехаўшы ў Расію. (У. Лапцэвіч, Галасаванне ў Маскве, фрагмэнт)