- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ну вось і надышоў апошні тыдзень перад маючымі адбыцца 19 сакавіка прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Тыдзень самай актыўнай агітацыі і самага жорсткага змагання за сімпатыі выбаршчыкаў. Тэарэтычна. На практыцы выглядае трошкі па-іншаму. Беларускае заканадаўства з аднога боку забараняе агітацыю ў дзень выбараў, а з іншага боку дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь у гэты апошні тыдзень, які яшчэ адведзены на агітацыю, прагаласаваць датэрмінова, не дачакаўшыся апошніх, сама прыгожа і разумна зробленых агітацыйных матэрыялаў. І, як паказвае практыка і сцвярджае статыстыка папярэдніх выбараў, колькасць беларусаў ахвотных прагаласаваць датэрмінова з кожным разам расце. Расце прама прапарцыянальна росту актыўных службовых асоб, якія настойваюць, каб іх падначаленыя прагаласавалі да таго дня, калі камісіі высыплюць на стол бюлетэні і пачнуць лічыць галасы. Пакуль што ўсё бесперабойна ідзе па сцэнарыю ўлады. Трэба аддаць ёй належнае — пабудаваць моцную сілавую структуру ёй удалося. Як казаў герой аднаго любімага дзіцячага мультфільма Чабурашка: „Мы будавалі, будавалі, і... пабудавалі”. (В. Сазонаў, Тры Аляксандры, фрагмэнт)