- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чалавек толькі выйшаў з хаты на вуліцу і... атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту. З машыны праваабаронцы проста на аўтастаянцы невядомыя злілі тасол. Амаль кожны дзень у прыватныя кватэры ў розных гарадах краіны як бандыты налятаюць „апергрупы”, робяць ператрусы, канфіскоўваюць камп’ютэрную тэхніку, іншыя асабістыя рэчы і паперы. На дзяржаўнай мяжы кожнага іншадумца пільнуюць як найвялікшага злачынца. У цэнтры Мінска страляюць з аўтамата па аўтамабілі без папярэджанняў. Журналістам б’юць камеры і твары. На тэлебачанні, якое па-блюзнерску і здзекліва называецца беларускім, ліквідоўваюць ці не апошнюю беларускамоўную аўтарскую праграму. Адну з найстарэйшых грамадскіх арганізацый — Саюз беларускіх пісьменннікаў — забараняюць і выкідваюць на вуліцу. Офіс Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына” апячатваюць нібыта з-за аварыйнага стану электраправодкі. Адвакаты толькі разводзяць рукамі — іх прафесіяналізм і добрае выкананне працы не маюць аніякага значэння. (У. Хільмановіч, Заказчыкі і выканаўцы, фрагмэнт)