- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На плошчах буйных беларускіх гарадоў зноў неспакойна. Прадпрымальнікі працягваюць настойваць на адмену падатку на дабаўленую вартасць. На рынках практычна нікога няма. Падатак за сакавік гандляры плаціць адмовіліся. Чарговы ўсплеск актыўнасці адной групы насельніцтва. Адной. Усё астатняе як і раней. Працуюць крамы, ідуць на працу людзі, якія яе маюць, ездзяць аўтобусы, маршруткі, таксі... Іншых гэтая праблема як бы і не тычыцца. Нават тыя гандляры, якія яшчэ зусім нядаўна перакрывалі машынамі дарогу Гродна — Беласток і патрабавалі, каб ім дазвалялі купляць страхоўку ў Польшчы, на гэты раз мітынгаваць не пайшлі. Так, як не пайшлі іх падтрымліваць некалі тыя, што мітынгуюць зараз. Вось так, паасобку, ужо адмітынгавалі хіба ўсе беларусы (акрамя калгаснікаў — у тых напэўна няма праблемаў). Чагосьці дамагаліся некалі таксісты, рабочыя, хатнія гаспадыні, беспрацоўныя... Але неяк вось так — кожны за сваё. І хоць нічога не выйгралі такім сцэнарыем — усё адно паасобку. (В. Сазонаў, Кожнаму сваё, фрагмэнт)