be
pdf

Ніва 11 (2340)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Семдзесят гадоў таму, 18 сакавіка, у сталіцы Латвіі Рызе палякі і бальшавікі, якія тады кіравалі Расіяй, падпісалі пакт і ў выніку падзялілі Беларусь на зоны савецкіх і польскіх уплываў. Сталася гэта пасля двухгадовай вайны, якая мела ўсе прыкметы каланіяльнага канфлікту. Абодва бакі задаволіліся кампрамісам, запрапанаваным польскімі дэлегатамі, які двухмільённую беларускую тэрыторыю пакідаў у межах Польшчы, а пра лёс шасці мільёнаў людзей гэтай нацыянальнасці мелі вырашыць улады бальшавіцкай Расіі. Большасць усходняй Беларусі — Віцебскую, Смаленскую, Магілёўскую губерні — уключылі яны ў склад Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, частку Гомельскай падаравалі Украінскай ССР. З шасці паветаў Мінскай губерні стварылі Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку. Тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі фармальна апынулася ў межах чатырох краін, аднак у сапраўднасці пра лёс усходняй Беларусі вырашалі ў Маскве, дзе неўзабаве былі прыняты рашэнні аб вяртанні часткі беларускіх зямель, далучаных да Расіі і Украіны, у межы БССР. (Я. Мірановіч, Як дзялілі Беларусь, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-03-18
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org