- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аб новых прынцыпах прызначэння датацый для нацыянальных і этнічных меншасцей у будучым годзе, новым падзеле выбарчых акруг у Падляшскім ваяводстве перад восеньскімі самаўрадавымі выбарамі, а таксама аб пераследзе злачынстваў на расісцкай і ксенафобнай глебе паліцыяй і пракуратурай ішла размова ў час чарговай штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў арганізацый нацыянальных меншасцей з падляшскім ваяводам і прадстаўніком Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі (МАіЛ). Найбольш шматліка рэпрэзентавана была беларуская меншасць.