- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Мы ні ў якім разе не збіраемся анічога фальшаваць, — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лютага на сустрэчы з навучэнцамі Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча. І дадаў: — Нам выгадна паказаць чэсным і нават нячэсным людзям, як пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. „Мы не збіраемся анічога фальшаваць”. Гэтая фраза ўжо гаворыць сама па сабе. Нават калі і сапраўды ніхто і нічога не збіраецца фальшаваць, то ці гэта кампетэнцыя аднаго з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах? Хто стварыў такую сістэму, дзе фальшаванне, ці не фальшаванне, залежаць ад нечага рашэння? Хто адказны за тое, што еўрапейская краіна Беларусь апынулася ў такім стане, калі ўсе, ад прэзідэнта, да таго грамадзяніна, які яшчэ не ведае за каго будзе галасаваць і ці пойдзе галасаваць, гавораць пра мажлівасць або немажлівасць фальшавання на выбарах? (В. Сазонаў, Пагоня за апазіцыянерамі, фрагмэнт)