- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменнікаў і паэтаў называюць сумленнем нацыі, вартавымі яе духоўнай спадчыны. Дзяржаўныя бюджэты, нават у самыя цяжкія для эканомікі краіны часы, выдаткоўваюць сродкі на развіццё культуры, знаходзяць мажлівасць падтрымаць тых, хто першы адчувае духоўныя праблемы грамадства і заклікае да іх выпраўлення. І нават тыя колы грамадства, якія мала цікавяцца літаратурай, ніколі гэтаму не пярэчаць. Усе ведаюць — так трэба. Трэба каб друкаваліся кніжкі, каб ладзіліся сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, мастакамі... Каб культурны ровень нацыі быў устойлівым, а пажадана і рос. Кожны чалавек адчувае гэта сэрцам — нельга па-іншаму, бо ўслед за бескультурнасцю надыходзіць бездухоўнасць, абыякавасць, агрэсіўнасць... Не ўсім падабаецца што піша той ці іншы паэт або пісьменнік. Тым больш калі іх шмат, і іхныя погляды на надзённыя праблемы нацыі супадаюць. Але адны кажуць, што няма чаго наракаць на люстэрка, калі морда крывая, ды спрабуюць зрабіць з гэтай „морды” штосьці падобнае на твар. Іншыя пачынаюць біць гэтае люстэрка. Ды яно, нават разбітае, усё адно ў кожным сваім адшчэпленым кавалачку паказвае ўсё тыя ж хібы. (В. Сазонаў, Каб па-беларуску болей не пісалі, фрагмэнт)