- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хаця не вызначана яшчэ дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, аднак мінскае тэлебачанне вядзе ўжо вострую кампанію дыскрэдытацыі патэнцыяльных канкурэнтаў Лукашэнкі. Сам прэзідэнт з’яўляецца таксама ўдзельнікам гэтай прапагандысцкай акцыі. Калі ўспамінае пра апазіцыю, заўсёды гаворыць „радыкальная апазіцыя”, „тэрарысты”, „чужыя наёмнікі”. Прэзідэнцкія тэлежурналісты, а асабліва Юрый Зімоўскі і Яўгений Новікаў маглі б стаць узорам для ўсіх таталітарных прапагандыстаў. Часта паўтараюць яны пра пятую калону, пагражаючую Беларусі, адварочваючы ролю палітычных сіл у Рэспубліцы. Хаця самі прадстаўляюць у чыстай форме стаўленне да свае дзяржаўнасці, якое ва ўсім свеце называецца менавіта пятай калонай, гэтым эпітэтам акрэсліваюць усіх, хто выступае за незалежнасць і суверэнітэт Бацькаўшчыны. 023 лютага ў Расіі і Беларусі адзначаўся Дзень абаронцаў айчыны. У Беларусі вялікія святкаванні прайшлі з удзелам афіцыйных улад, ускладаліся кветкі да помнікаў савецкім салдатам, ветэраны, згінаючыся пад цяжарам медалёў, гаварылі перад камерамі дзяржаўнага тэлебачання пра „непобедимую русскую армию”, Лукашэнка раздаваў новыя медалі і званні афіцэрам міліцыі, КДБ і войска. Прайшло сапраўднае шоу ў гонар савецкага збройнага чыну. Паўсюдна гучалі лозунгі пра „единство белорусского и российского народов”. (Я. Мірановіч, Палітыка і прапаганда, фрагмэнт)