- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калісьці спікер беларускага парламента Мікалай Дземянцей, вярнуўшыся з Масквы, сказаў, што ён прывёз адтуль незалежнасць. З тае пары, як кажуць, шмат вады збегла. Але, па-ранейшаму, першая асоба краіны (хоць гэта ўжо не той „славуты” Дземянцей) усё ездзіць па нешта ў Расію і прывозіць адтуль усё новыя падарункі. Вось і зараз, пасля сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Пуціным, там, у Расіі, на чарнаморскім курорце Сочы, перад Новым годам і Калядамі беларускі народ атрымаў чарговы „падарунак” — прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 сакавіка 2006 года, на чатыры месяцы раней, чым скончацца цяперашнія паўнамоцтвы Аляксандра Рыгоравіча. Дадзенае рашэнне, якое грымнула як пярун з яснага неба, выклікала шмат спрэчак і меркаванняў. Нідзе не было нават чутна, што Палата прадстаўнікоў збіраецца абмяркоўваць гэтае пытанне, не тое што прымаць рашэнне. А для апазіцыі, якой заставаліся лічаныя дні для фармавання ініцыятыўных груп, гэта быў удар ніжэй пояса. Праўда, апошнія вельмі хутка дайшлі да галавы і ўзяліся за працу з падвоенымі тэмпамі. (В. Сазонаў, Чарговы падарунак, фрагмэнт)