- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Акурат 10 гадоў таму, у лёсаносным 1994 г., 22-24 снежня цэнтральныя беларускія газеты „Рэспубліка”, „Звязда”, „Советская Белоруссия” былі надрукаваны з белымі плямамі. Не выйшлі тады зусім у свет чарговыя нумары „Свабоды”, „Народнай газеты”. Прычына той беспрэцэдэнтнай рэакцыі цэнтральных выданняў краіны — забарона ўладамі друкаваць даклад народнага дэпутата тагачаснага Вярхоўнага Савета Сяргея Антончыка пра карупцыю ва ўладных вярхах (адзінай газетай, якая здолела надрукаваць той даклад стала легендарная „Пагоня” — пазней ёй гэтага не даравалі!). Так скончылася адліга для сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. З таго моманту дзяржава па сутнасці абвясціла забарону на праўду, якая датычыць галоўных рэчаў і працэсаў у краіне. Дзесяць год незалежныя медыі ў Беларусі нішчыліся мэтна і паслядоўна. Прытым перад медыйнымі цэнзарамі і цэрберамі былі (безумоўна, негалосна) акрэслены два заданні. Па-першае, усімі мажлівымі сродкамі выцярэбваць беларускамоўныя газеты, часопісы, тэле- і радыёпраграмы. Прыкладам, на калісьці цалкам беларускамоўным (пра моўны ровень вяшчання тут не кажам) Гродзенскім тэлерадыёаб’яднанні за гэты час зніклі амаль усе аўтарскія творчыя праграмы. (У. Хільмановіч, Мараторый на праўду, фрагмэнт)