- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы пачаў арганізаваць сустрэчы з цыкла «Людзі і масмедыі». 24 студзеня госцем цэнтра быў журналіст і беларускі дзеяч Яўген Вапа, галоўны рэдактар нашага тыднёвіка «Ніва» і старшыня ўправы Радыё Рацыя. Нягледзячы на марознае надвор’е, на спатканне прыбылі жыхары Гайнаўкі і наваколля. Сярод сабраных былі, між іншым, пісьменнік Міхась Андрасюк, мастак Віктар Кабац, радны Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк, радная Гайнаўскай вясковай гміны Вольга Балтрамюк, настаўнікі Гайнаўскага белліцэя на чале з настаўнікам беларускай мовы Янам Карчэўскім, заадно віцэ-старшынёй управы аб’яднання «Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы».