- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу выбранага Алеся Аркуша склалі вершы, напісаныя ім пачынаючы з часоў «Тутэйшых» і заканчваючы днём сёньняшнім. Менавіта таму кожны з твораў, прадстаўленых тут, утрымлівае ня толькі аўтарскую рэфлексію, але й нясе на сабе выразны адбітак Часу, у плённым суаўтарстве зь якім паэт працуе ўсё сваё жыцьцё. Палітра зборніка разнастайная — тут і філязофскія, і пэйзажныя, і ўрбаністычныя вершы, і грамадзянская ліры-ка з моцнай нацыянальнай скіраванасьцю. Сінэргія жанраў, мастацкіх мэтадаў і тэмаў, наватарскі падыход робяць творчасьць паэта надзвычай пазнавальнай, і менавітатаму кожны аматар айчыннай літаратуры абавязкова знойдзе на старонках гэтай кнігі для сябе штосьці роднае й блізкае.