be

Навіны

Гародня: cтворана старонка дапамогі страйкуючым і рэпрэсаваным

2020-09-03 21:32

Гародня: cтворана старонка дапамогі страйкуючым і рэпрэсаваным   Гарадзенскімі праграмістамі створана старонка дапамогі страйкуючым ды рэпрэсаваным – рэгіянальны праект Grodno Help.Распавядае адзін са стваральнікаў пляцоўкі Глеб Койпіш. – Пабачыў у Фэйсбуку, Васіль Іварчук, ён уваходзіў у тым ліку і ў Каардынацыйную раду, вырашыў сабраць айцішнікаў. Мы сабраліся суполкай... Болей »

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы патрабуем перамен

2020-09-03 21:21

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы патрабуем перамен   У менскай Архікатэдры прайшла тэрмінова скліканая супольная малітва каталіцкіх святароў горада. Ксяндзы памаліліся аб вяртанні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога не пускаюць беларускія памежнікі.Таксама быў агучаны зварот Кандрусевіча. Прысутныя пачулі заклік да міру і згоды ў краіне... Болей »

Валер Шэйбак: Пры такім гвалце ў Беларусі царква не можа стаяць у баку

2020-09-03 21:20

Валер Шэйбак: Пры такім гвалце ў Беларусі царква не можа стаяць у баку   Чаму лідара беларускіх католікаў Тадэвуша Кандрусевіча не пускаюць на Радзіму? Прычынай можа з’яўляцца ягоная пазіцыя, агучаная падчас экуменічнай малітвы ў Менску.Так лічыць удзельнік тае малітвы, пастар царквы «Сямʼя Божая» Валер Шэйбак: – Малітву як раз арганізавалі таму, каб было пакаянне, свядомасць... Болей »

Таццяна Севярынец: Атрымліваецца, мы праводзілі пікет у нашай кватэры

2020-09-03 20:58

Таццяна Севярынец: Атрымліваецца, мы праводзілі пікет у нашай кватэры  Таццяна і Канстанцін Севярынцы, бацькі вядомага палітыка Паўла Севярынца, і гаспадары кватэры ў шмтпавярхоўцы на праспекце Будаўнікоў, атрымалі позвы ў міліцыю. Паводле супрацоўнікаў Першамайскага РАУС, 30-га жніўня на гаўбцы сваёй кватэры сямейная пара разам з актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай... Болей »

«Мой сябар на судзе сказаў, што яму адарвалі валасы і яны ў яго ў кішэні»

2020-09-03 11:09

«Мой сябар на судзе сказаў, што яму адарвалі валасы і яны ў яго ў кішэні» У Менску прайшлі масавыя суды над затрыманымі першага верасня. Сярод іх – студэнты, журналісты, а таксама тыя, хто выйшаў падтрымаць рабочых заводаў – Менскага аўтамабільнага завода і Менскага заводу колавых цягачоў, якія выйшлі на страйк. Судовыя пасяджэнні праходзілі праз скайп-відэасувязь.Тым, хто... Болей »

Гародня: з-за кратаў пасля 10 содняў выйшаў музыка Ігар Банцар

2020-09-03 10:18

Гародня: з-за кратаў пасля 10 содняў выйшаў музыка Ігар Банцар   Музыку і грамадскага актывіста Ігара Банцара затрымалі пасля акцыі 24 жніўня 2020 году і суд над ім быў у памяшканні РАУСа, куды не пусцілі нікога з яго сяброў і родных.Пра сваё затрыманне і знаходжанне за кратамі распавядае сам актывіст: – Затрыманне было вельмі пяшчотнае. Нас далікатна паклалі. Я ехаў... Болей »

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь - інтэрв'ю

2020-09-02 22:47

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь - інтэрв'ю Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якога памежнікі не ўпусцілі ў Беларусь, усё яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Сітуацыя беспрэцэдэнтная, бо ён з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.Размову правёў Яраслаў Іванюк.... Болей »

Губарэвіч ініцыюе завядзенне крымінальнай справы супраць Лукашэнкі

2020-09-02 19:00

Губарэвіч ініцыюе завядзенне крымінальнай справы супраць Лукашэнкі   Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прыйшоў сёння ў Следчы камітэт на допыт як сведка па справе супраць Каардынацыйнай рады.Ён таксама плануе перадаць у Следчы камітэт заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі за фальсіфікацыі на выбарах і гвалт супраць людзей: – Артыкул... Болей »

Гародня: Справу Грыгенчы адправілі на дапрацоўку

2020-09-02 18:51

Гародня: Справу Грыгенчы адправілі на дапрацоўку   Справу грамадскага актывіста, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Ежы Грыгенчы суд Кастрычніцкага раёну Гародні адправіў на дапрацоўку.Сам Ежы быў здзіўлены гэтай сітуацыяй: – Калі прыйшоў туды, было шмат інфармацыі, што будзе мой суд. Выйшаў міліцыянер, паклікаў мяне і сказаў, што са мной хоча сустрэцца... Болей »

Яраслава Берніковіча і Аляксандра Шэлепня пакаралі штрафамі

2020-09-02 18:46

Яраслава Берніковіча і Аляксандра Шэлепня пакаралі штрафамі   Глыбоцкі раённы суд пакараў грамадскіх актывістаў Яраслава Берніковіча і Аляксандра Шэлепня 8 і 10 базавымі велічынямі штрафу адпаведна. Іх судзілі па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Яны бралі ўдзел у маршы міру, які прайшоў у Глыбокім.Падтрымаць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org