- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пачатку 2026 года ў Польшчы выйшла кніжка выбраных вершаў вядомай беларускай паэткі Насты Кудасавай – «Лірыка».
Гэтая ейная сёмая паэтычная кніга, і трэцяя – выдадзеная ў эміграцыі.
Але чакае сваёй чаргі яшчэ адзін зборнік – з новымі вершамі. У размове з
«Белсатам» паэтка распавядае, чаму людзі...
Болей »
Кнігі, якія ўключылі ў спіс:"Апошняе пакаленне" Макара, "Наступны прыпынак — смерць" Камілы Цень,"Там, дзе нас няма" Макса Шчура (у дакуменце прозвішча пісьменніка напісана "Шнур")1-ы том "Гістарычных працаў" Аляксандра Цвікевіча.Інтэрнэт-кнігарня knihi.by, якую ўключылі ў спіс забароненых, працавала...
Болей »
У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat.org
У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага...
Болей »
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы,
апублікаваныя ў 2025 годзе. Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць,
свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах. Калі вы ведаеце
творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра
сацыяльна-палітычнае...
Болей »
Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад зборніка эсэ журналісткі Алены Германовіч “Страшна і смешна”. Кніга мае выйсці 20 красавіка, але замовіць навінку можна проста цяпер праз сайт выдавецтва.
“Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не
закрычаць, схапіўшыся за галаву...
Болей »
Апублікаваць
экстрэмісцкую кнігу ў Беларусі стала як ніколі лёгка. Раней чыноўнікі
ставілі лэйбл “экстрэмізм” толькі на асобныя творы, а цяпер увогуле
назвалі экстрэмісцкімі некалькі выдавецтваў. Таму Артур [імя зменена] пакуль не публікуе кнігі, цяпер ён іх проста піша.—
...
Болей »
Сяргей Дубавец разбіраецца з гістарычнай памяццю ў рэпарцёрскіх партрэтах Ганны Кандрацюк — падкастУ новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае кнігу «Проста з любові» пісьменніцы з Беласточчыны Ганны Кандрацюк. Партрэты сямі асобаў па абодва бакі мяжы (Каліноўскі...
Болей »
У Беластоку Фонд Kamunikat.org і Беларускае гістарычнае таварыства выдалі кнігу прафесара
Юрыя Грыбоўскага пра беларусаў у Латвіі, а таксама іх сувязі з Польшчай.25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначылі 108-гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай...
Болей »
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска”
сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае,
з чаго нараджаецца светапогляд і нехлуслівая інтанацыя пісьменніцы. Выпуск можна слухаць...
Болей »
У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру “Zwischenwelt”,
у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх
літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год
называецца “Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні” (Zeit am Grat. Belarusische...
Болей »