Грамадскую актывістку, праваабаронцу Вераніку Іванову судзяць у Пінску


Сёння ў Пінску судзяць грамадскую актывістку, праваабаронцу Вераніку Іванову. Працэс адбудзецца па факце затрымання 11-га кастрычніка, калі актывістка знаходзілася ў гістарычнай частцы горада.

Гаворыць праваабаронца:

– Па-першае, традыцыйна гуляем у нядзелю, у другой палове дня. Па-другое, у мяне была прызначана сустрэча з прыхаджанкай нашага касцёла, я абяцала яе пракансультаваць па юрыдычных пытаннях. Недзе каля 12.30, як раз яна ходзіць на польскамоўную імшу, яна выходзіла з гэтай імшы, я падышла, мы сустрэліся, прыселі на лаўку, не паспелі пачаць размову, як падышлі супрацоўнікі міліцыі, прадставіліся і сказалі, што я затрыманая, не патлумачыўшы мне прычыну.

Пасля складання пратаколаў Вераніку Іванову адпусцілі з міліцэйскага пастарунку. Яе спрабуюць абвінаваціць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя