«Ультыматум Ціханоўскай»: ці здасца Лукашэнка і што зробіць народ. ВІДЭАДЫСКУСІЯ


Ці выканае Лукашэнка ўльтыматум Ціханоўскай? Калі не, то ці зробіць народ тое, да чаго заклікае Ціханоўская? Ці не прывядзе гэта да кровапраліцьця?


Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць прэсавая сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна і палітычныя аналітыкі Павал Вусаў і Валер Карбалевіч.

Красуліна:


Апошні дзень ультыматуму — нядзеля, але не бліжэйшая, каб мы пасьпелі падрыхтавацца.
Мы вырашылі, што Ціханоўская павінна дзейнічаць больш рашуча і браць на сябе больш адказнасьці.
У краіне адбываецца тэрор, калі людзі без апазнавальных знакаў у балаклавах зьбіваюць народ.
Да 25 кастрычніка кожны чыноўнік мусіць вырашыць — ці бярэ ён разам з Лукашэнкам на сябе адказнасьць за тэрор, ці пераходзіць на бок народу.
Мы перасьцерагаемся гвалту з боку народу, таму мы прапануем мірны шлях актыўнага непадпарадкаваньня.
Па рэакцыі ў сацсетках мы бачым, што ўльтыматумам трапілі ў настроі людзей.
Частка сілавікоў адмовілася ад падаўленьня апошніх пратэстаў.
Адказнасьць за гвалт на Лукашэнку. Абсурдна абвінавачваць Ціханоўскую ў тым, што яна заклікае людзей абараняць сябе.
Рэформа Канстытуцыі — гэта ідэя не Лукашэнкі, а Крамля.

Карбалевіч:


У пунктах ультыматуму няма пункту пра дыялёг, пра які доўгі час гаварылася, для рэалізацыі якога стваралася Каардынацыйная Рада.
Гэта вынік абвастрэньня сытуацыі, росту гвалту, а таксама вынік візыту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ.
Пратэсты нікім не кіруюцца. Складана сказаць, наколькі на іх могуць паўплываць нечыя заклікі, хай і вельмі аўтарытэтных людзей.
Жорсткасьць сілавікоў можа адных напалохаць, а іншых — мабілізаваць.
Пакуль мы ня бачым такой моцнай рэакцыі, якая была пасьля 9–11 жніўня.
Ці варта ахвяраваць дзеля свабоды? Гэта экзыстэнцыйнае пытаньне, на яго кожны адказвае сам для сябе. Тое, што зараз прапаноўвае Ціханоўская, шмат разоў прапаноўваў тэлеграм-канал NEXTA. Але людзі скептычна да гэтага ставіліся.

Вусаў:


Плюс ультыматуму — артыкуляцыя пазыцыі.
Кожны мірны пратэст абарочваўся зьбіцьцём і затрыманьнямі.
Пацыфізм пачынаў насьцярожваць.
Самы спрыяльны момант для страйку быў у першы тыдзень пасьля выбараў.
Вакол Ціханоўскай пачаў фармавацца протаўрад.
Мы можам спадзявацца на тое, што людзі падтрымаюць заклік Ціханоўскай.
Крыніца: Радыё Свабода