Relikt выпусцілі кліп пра падзеі, якія змянілі Беларусь


Гурт Relikt зрабіў кавэр на вядомую песню “Прыйдзе іх дзень” легендарнага беларускага рок-гурта 80-ых “Бонда”.


Відэакліп, які нядаўна з’явіўся ў Сеціве, „рэлікты” пракаментавалі наступным чынам:

“Сёлетнія падзеі змянілі беларусаў і Беларусь. Таму мы пераасэнсавалі песню „Прыйдзе іх дзень”. Здаецца, гэты Дзень прыйшоў. У адзінстве нашым сіла. Будзем разам!”


Арыгінальная версія кампазіцыі была сачынена «Бондай» больш за 30 гадоў таму. Дарэчы, удзельнікамі гэтай каманды былі пазней створаныя гурты “Крама” і Ulis.

Відэакліп на песню “Прышоў гэты дзень” стварыў рэжысёр Кірыл Чычэліс. Ён выкарыстаў здымкі з жнівеньскіх акцый у краіне ды перакрыжаваў іх з архіўнымі кадрамі з 90-ых ды “нулявых” гадоў.

Паводле прэс-рэліза

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя