Ігар Лукашук: Школа ажыла, але навучанне мае свае асаблівасці


Сёння ў гасцях на нашым радыё – Ігар Лукашук, дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы.

Паразмаўляем пра навучанне ва ўмовах эпідэміі каронавіруса – гэта ў асноўным, але, канешне, запытаем пра ліцэй у цэлым.

РР: Пачаўся новы навучальны год у гайнаўскім беларускім ліцэі. Ужо другі тыдзень вучні ў школе, але навучанне адбываецца крыху іначай чым звычайна, з увагі на эпідэмію каронавіруса.

Ігар Лукашук: Вельмі цэшыць, што мы сустрэліся пасля доўгіх месяцаў, калі вучняў у школе не было. Перад канікуламі адукацыя ўжо адбывалася дыстанцыйна. Так што, школа жыве. Але ўсё ж такі мы былі прымушаны ўвесці шэраг абмежаванняў у функцыянаванні школы. Гэта звязана з рэкамендацыямі міністра адукацыі, ды не толькі, таксама іншых службаў. Школу падзялілі на чатыры часткі, у якіх могуць знаходзіцца вучні толькі дадзеных класаў.

РР: Каб як найменш перасякаліся малодшыя са старэйшымі. У тым сэнс?

Ігар Лукашук: Сэнс у тым, каб вучні знаходзіліся як у найменшых групах. Калі прыйдзецца ўводзіць нейкія іншыя спосабы навучання, каб гэта не датычыла ўсёй школы, а толькі дадзеных класаў. Гэта таксама пэўны бар’ер распаўсюджвання каронавіруса. Чым менш людзей сутыкаюцца непасрэдна між сабой, тым лепш для бяспекі. Абазначае гэта, што вучні прыпісаны толькі да некалькіх класаў, яны вучацца толькі ў адной частцы школы. Настаўнікі прыходзяць да вучняў на іхнія заняткі. У кожнага таксама свая лесвіца. У кожнага свае пляцоўкі на паветры, таму што мы даём таксама магчымасць выходзіць на паветра, што вельмі лагічна, каб на калідорах было як найменш вучняў у час перапынку. Таксама пакідаем адчыненыя залы, калі заняткі некалькі разоў запар адбываюцца ў гэтай жа самай для дадзеных вучняў, не абавязкова выходзіць, вучні могуць праводзіць час перапынкаў у заняткавых залах.

РР: Абавязкова дэзінфекцыя рук на ўваходзе. Але маскі, бадай, не.

Ігар Лукашук: Калі ідзе пра маскі, то няма такога цвёрдага абавязку. Не прымушаем вучняў іх насіць. Толькі да гэтага заахвочваем і пераконваем, што варта. Калі ідзе пра дэзінфекцыю, то кожны вучань, які ўваходзіць у школу, рукі дэзінфекуе. Таксама на кожным калідоры можна правесці дэзінфекцыю. Перад уваходам у сталовую таксама. Ці перад уваходам у клас. Але хто прыходзіць звонку, не звязаны са школай, ён, па-першае, трапляе ў нас у такую зону, якую не мае сам парушыць, чакае на супрацоўніка школы, які пытаецца: з якой мэтай, навошта? Калі няма патрэбы ўвайсці ў школу, то забірае, напрыклад, карэспандэнцыю, калі ёсць патрэба, праводзіць у дадзенае месца, так, каб мы, школа, ведалі, дзе гэтыя асобы былі, з кім кантактавалі. Каб потым, у выпадку песімістычных варыянтаў, хутка выявіць, з кім дадзеная асоба мела непасрэдны кантакт.

Размаўляў Міхась Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя