«Купалаўцы» выпусьцілі першы прадукт пасьля закрыцьця тэатру


«Купалаўцы» выпусьцілі першы прадукт пасьля закрыцьця тэатру: пераасэнсавалі фрагмэнт «Сымона-музыкі».


«Мы ня маем магчымасьці сустрэцца з вамі сёньня ў нашым доме, на нашай сцэне, каб напоўніцу адсьвяткаваць гэты гістарычны дзень, — гаворыцца ў апісаньні відэа, выдадзенага ў дзень 100-годзьдзя Купалаўскага тэатру. — Так вызначыў лёс. Гэта наш шлях. Шлях праўды. Шлях Беларусі. Вы для нас зрабілі лепшы падарунак, падставіўшы сваё плячо, падаўшы руку ў цяжкі час. Цяпер наступае наша чарга»

Крыніца: Радыё Свабода