Юры Касабуцкі: Молімся супраць гвалту, які прычыніў народу псіхалагічную траўму


Каля 300 чалавек прынялі ўдзел у Крыжовым шляху па Мядзельскай Кальварыі.

Вітальнае слова прагучала ад біскупа Юрыя Касабуцкага, які ўзначаліў шлях:

- Я прашу памаліцца за касцёл у нашай краіне, за нашага метрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які знаходзіцца ў выгнанні. Памаліцца за супакой у нашай краіне, за супакой у нашых сем’ях. Бо сёння ёсць вельмі моцны падзел у нашым грамадстве. Ёсць сёння шмат праблем. Ёсць шмат і насілля. Каб Бог мілаваў гэтую зямлю. І мы молімся за супакой, паяднанне, згоду паміж усімі людзьмі, усімі жыхарамі нашай роднай Беларусі.

Мядзельскі крыжовы шлях быў прысвечаны мірнаму вырашэнню грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама хутчэйшаму вяртанню на Радзіму лідара каталікоў Тадэвуша Кандрусевіча.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя