Павел Харланчук: Сутыкненне дабра са злом у Беларусі – важней за страту будынка Купалаўскім тэатрам


У дзень 100-гадовага юбілею Купалаўскага тэатру звольненыя «купалаўцы» па традыцыі супольна выбраліся па грыбы.

Словы віншавання ад трупы ўсім аматарам тэатру перадаў беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр Павел Харланчук:

– За гэтыя гады мы сталі крыху абураныя, закрытыя, але цяпер прыйшоў час нам адкрывацца – спяваць, любіць, сустракацца, сябраваць і дастаўляць сабе самыя пазітыўныя эмоцыі. Як бы ні было нам цяжка. Бо толькі так, бо толькі праз любоў мы можам усё ж такі дамагчыся перамогі. Прымусіць любіць немагчыма. Я спадзяюся, што хутка ўсё скончыцца, што мы ўсе будзем жыць у міры, будзем жыць у светлай, прыгожай Беларусі. Дзякуй вам ад усяго Купалаўскага тэатра. Мы з вамі.

Павел Харланчук падкрэсліў, што супольнае звальненне акцёраў у знак пратэсту з легендарнага тэатра не ставіла за мэту выезд за мяжу. «Купалаўцы» плануюць працягваць працу на Радзіме.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя