У Мінску і Брэсце супраць дэманстрантаў сілавікі выкарысталі спецтэхніку. Што вядома пра гэта?


Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты.


Паведмляецца, што ў Брэсце супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, следам пайшлі экіпаваныя сілавікі. Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.

У МУС патлумачылі, навошта ў Брэсце ўжылі вадамёт. Вось што піша ведамства:

"Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжавання вадзілі карагоды, спявалі песні і выкрыквалі розныя лозунгі.

Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства блакавалі рух грамадскага транспарту, стварылі рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам.

З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян і забеспячэння бяспекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт".

Адначасова "Наша Ніва" і Еўрарадыё паведамілі, што ў Драздах дэманстрантаў разганялі святлошумавымі гранатамі. Ці ёсць пацярпелыя ад выбухаў, пакуль невядома. Але МУС абвяргае інфармацыю аб выкарыстанні сілавікамі святлошумавых гранат, піша РИА-Новости.

«Мы не можам пацвердзіць інфармацыю аб выкарыстанні святлошумавых гранату ў Мінску. "Эўрарадыё" размясціла фэйкавую інфармацыю ў сетцы інтэрнэт пра гэта», — заявіла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава

Таксама СМІ паведамлялі, што ў раёне вуліцы Нававіленскай, калі паміж пратэстоўцамі і амапаўцамі было прыкладна 50 метраў, з боку міліцыянтаў нібыта прагучаў папераджальны стрэл у паветра. Але прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што ў сітуацыйна-апэратыўным штабе МУС інфармацыі пра стрэл у паветра падчас супрацьстаяння АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна не можа гэта пацвердзіць.

Тое, што стралялі ў раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску падцвердзіў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Пазней TUT.BY размясціў відэа пацвярджае, што сапраўды быў стрэл.

У 19:38 МУС усё ж такі пацвердзіла, што "быў ажыццёўлены папераджальны стрэл у паветра з помпавай стрэльбы".

ПЦ «Вясна»
Відэа «Радыё Свабода»

Крыніца: ПЦ «Вясна»