Алена Анісім: Дзяржава бачыць у беларускамоўным універсітэце свайго канкурэнта


Згодна з вынікамі перапісу насельніцтва Беларусі дома па-беларуску размаўляюць каля 28% апытаных. Такі нізкі паказнік тлумачыцца ў тым ліку і адсутнасцю беларускамоўнага ВНУ.

Кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім:

– У нас усё зроблена для таго, каб у любы момант распачаць навучанне студэнтаў па розных спецыяльнасцях. Міністэрства абсалютна не зацікаўленае ў тым, каб пашыралася сетка прыватных установаў, не зацікаўленая ў тым, каб губляць студэнтаў, бо мы ведаем, што ў нас усе ВНУ ў большасці платныя. Раней ці пазней, але мы даможамся таго, што ў нас будзе праходзіць набор студэнтаў. Мы будзем навучаць іх і выпускаць таксама добрых спецыялістаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фоты аўтара і са старонкі ФБ Алены Анісім


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя