Выстава, прысвечаная паэтам Гіёму Апалінэру і Карусю Каганцу


Выстава, прысвечаная паэтам Гіёму Апалінэру і Карусю Каганцу, адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Французскі і беларускі паэты паходзяць з роду Кастравіціх.

Распавядае адзін з арганізатараў выставы – былы амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Уладзімір Шчасны:

– Чвэрць стагоддзя таму я ў Лондане пазнаёміўся з Іялантай Пачарскай, яна аказалася ўнучатай пляменніцай Каруся Каганца. Мы падружыліся, і яна нават прыехала ў Беларусь. Была ў гэтым музеі, пакінула вось гэты партрэт Каруся Каганца, які сама намалявала ў маладосці. І там я пазнаёміўся з маладым чалавекам – яе сынам. Які праз дваццаць пяць гадоў, прыслаў мне вось гэтыя тры кніжкі, якія ён напісаў, прысвечаныя роду Кастравіцкіх.

Род паўстанцаў 1863 года Кастравіцкіх даў свету ў эміграцыі Гіёма Апалінэра – сусветна вядомага французскага паэта пачатку ХХ стагоддзя, і на Радзіме – Каруся Каганца, беларускага адраджэнца, паэта, мастака.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя