Дакладнае месцазнаходжанне і стан Віктара Бабарыкі дагэтуль невядомыя
2023-05-16 16:03
Ні адна ўстанова сістэмы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, у тым ліку падведамасныя бальніцы, не можа ўзяць на сябе адказнасць і пацвердзіць, што Віктар знаходзіцца ў іх, піша @viktarbabarykaofficial.Сёння адвакаты зноў паедуць у папраўчую калонію нумар 1 горада Наваполацк, дзе фармальна адбывае пакаранне Бабарыка, для атрымання інфармацыі. Сваякі працягваюць дабівацца асабістага прыёму ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
Нагадаем, два тыдні таму
стала вядома, што
Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядома.