Беларуская Рада культуры разам з калегамі прадставіла Еўракамісіі дарожную мапу падтрымкі беларускай культуры
2023-05-16 15:24
На Сустрэчы кіраўніцтва донарскіх арганізацый па Беларусі ў Брусэлі абмяркоўвалі падтрымку грамадзянскай супольнасці і сферы правоў чалавека, медыя, культуры, бізнеса, адукацыі з боку ЕС.
Пра патрэбы культуры распавяла адна з распрацоўніц мапы ад
@radakultury Таццяна Пашавалава пры ўдзеле рэжысёра
Аляксея Палуяна і актывіста
Яўгена Сапача."Мы падкрэслівалі важнасць культурніцкай палітыкі ў часы крызісу і турбулентнасці, што сферу культуры трэба падтрымліваць інфраструктурна і інстытуцыйна, захоўваць разнастайныя каналы распаўсюду культурніцкіх прадуктаў і агульную культурніцкую прастору для творцаў і аўдыторыі ў краіне і на выгнанні, што неабходна мець пляцоўкі для дыскусіі і выпрацоўкі агульных стратэгій дзеячаў культуры і іншых актараў грамадзянскай супольнасці", — кажа Таццяна і адзначае, што прадстаўнікі Беларусі спрацавалі ў адвакатаванні патрэбаў і прыярытэраў як зладжаная каманда.