Таццяна Хвагіна: Перш трэба стварыць умовы для якаснай дзейнасці


З новага года ў Беларусі папоўніліся правілы вядзення экскурсійнай справы. Галоўнае патрабаванне – каб усе гіды мелі акрэдытацыю і працавалі па зацверджаным маршрутным картам. Але цяпер адказныя чыноўнікі за турыстычную сферу вызначаюцца з пытаннем, хто на месцах будзе канраляваць выкананне і прыцягваць да адказнасці парушальнікаў.

На думку экскурсавода Таццяны Хвагінай, якая амаль паўстагоддзя працуе ў турызме, перш людзям трэба стварыць умовы для якаснай дзейнасці:

– Ведаю, што без вяртання метадычнай службы, без вяртання нейкай сістэмы кантролю якасці на месцах, не тое, каб дзядзя-міліцыянт падышоў ці які-небудзь там ідэолаг мясцовы, а каб так добразычліва, з жаданнем дапамагчы, паслухаў вопытны спецыяліст ці мясцовы, ці абласнога ўзроўню і дапамог ці падказаў, што не так. Кантроль можа быць толькі тады, калі вы ўмовы зробіце, каб чалавек мог навучыцца.

Дарэчы, паводле новых правак, атрымаць акрэдытацыю на занятак экскурсійнай справай не змогуць грамадзяне, якія прыцягваліся да адказнасці па так званых “палітычных артыкулах”.

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя