Уладзіміру Сцяпану – пісьменніку, мастаку, споўнілася 65 гадоў

Уладзіміру Сцяпану – пісьменніку, мастаку, споўнілася 65 гадоў.

Пра тое, што падштурхнула яго – ад пачатку графіка, жывапісца, стаць яшчэ і паэтам, празаікам, драматургам кіно, распавядае сам творца.

– Сыходы, знікненні, з’яўленні, мне здаецца, што за радкамі гэта ёсць, але яно і нараджае радкі. І злавіць гэтае жыццё, мне здаецца, гэта сэнс мастацтва – знайсці вось гэтыя словы, як жывапісу знайсці фарбы, так літаратару знайсці гэтыя словы, каб спыніць гэтае жыццё, зафіксаваць яго, і калі ўдала будуць знойдзены гэтыя словы, то праз пэўны час гэта некага кране, нехта адчуе тое, што адчуваў я. Вось гэтая пераемнасць будзе атрымлівацца.

Творчы даробак Уладзіміра Сцяпана немалы, што ў літаратуры, што ў выяўленчым мастацтве. Некалькі ягоных палотнаў па версіі мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага ўваходзяць у лік 100 лепшых жывапісных твораў Беларусі ХХ стагоддзя.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя