У Беластоку паказалі монаспекталь «Помста», прысвечаны паўстанню 1863 года
2023-01-22 18:34
Напярэдадні гістарычнай даты пачатку паўстання 1863 года ў беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку прайшоў паказ монаспектакля «Сшытак першы. Помста».
Пра галоўную ідэю дзеі распавёў рэжысер і выканаўца галоўнай ролі – Васіль Калач:
– Спектакль пракатваецца ўжо год. Тэма самога спектакля, тэма тэкстаў – яны прывязаны да той памяці пра паўстанне, і праведзены некаторыя паралелі таго, што маглі адчуваць шараговыя дзеячы паўстанцкага руху тады і што адчувалі мы ў 20, 21 і 22 годзе. Помста – гэта першы крок з адчаю, крыўды. Нам, беларусам, зараз вельмі важна зразумець, асэнсаваць, дзеля таго, каб перастаць гандляваць сваёй ахвярнасцю, а выходзіць на рэальныя дзеянні, якія ствараюць.
Спектакль, прысвечаны паўстанню Каліноўскга на Беларусі, моцна закрануў гледачоў. Пасля паказу адбылося абмеркаванне самой рэжырскай задумы і гістарычнай ролі паўстання для беларусаў у іх самаідэнтыфікацыі і лёсе іх краіны.
Беларускае Радыё Рацыя