Вячаслаў Швед: Паўстанне Каліноўскага дало пачатак беларусам як нацыянальнай і палітычнай сіле


22 студзеня 1863 года ў Варшаве быў выдадзены маніфест, які абвяшчаў выбух паўстання супраць Расейскай імперыі на тэрыторыі Польшчы, а таксама Вялікага Княства Літоўскага.

Па ўсёй Польшчы будуць адзначаць 160-ю гадавіну тых падзей. У Беларусі, дзе гэтыя падзеі вядомыя як паўстанне Кастуся Каліноўскага, аніякіх урачыстасцяў афіцыйна не запланавана.

Пра значэнне паўстання кажа прафесар, аўтар кнігі «Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў» Вячаслаў Швед:

– Беларусы нараджаліся як палітычная сіла. Яны змаглі ў асобе Каліноўскага знайсці беларускую ідэю. Каліноўскі фарміраваўся з двух бакоў – з польскага і расейскага. Гэта быў паўстанец, барацьбіт новай эпохі, новага перыяду рэвалюцыянераў. Рэвалюцыянер-дэмакрат. Можам успомніць атрад з беластоцкай гімназіі, дарэчы, ён быў з вучняў 5-6 класаў беластоцкай гімназіі, якім камандаваў Марцін Ятаў.

Паводле Вячаслава Шведа, мажлівым месцам выдання «Мужыцкай праўды» можна лічыць Саколку, як больш развітую чыгуначную станцыю, у параўнанні з Гародняй, і дзе працаваў адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года ў Беларусі Валер Урублеўскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя