Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» распачынае прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»


Мэты конкурсу, як адзначаецца, наступныя: падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў; падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша; каб рукапісы рабіліся кнігамі.

«Што гэта за конкурс? Чым ён адрозніваецца ад іншых? Мы падумалі-падумалі і вырашылі, што самы час запачаткаваць конкурс менавіта рукапісаў, а не кніг. Для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры і для тых, хто стала піша, але не мае зараз магчымасці выдавацца», – паведамляюць арганізатары ў Фэйсбуку.

Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях: дзіцячая і падлеткавая літаратура; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.

Ніякіх абмежаванняў па ўзросту, гендару, месцу пражывання аўтараў няма, але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове (гэта азначае, што можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую).

Дарэчы, журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар.

ав
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё