Чарговая літаратурная рэзідэнцыя ў Варшаве ад Старамейскага Дома Культуры


Старамейскі Дом Культуры ў Варшаве запрашае пісьменнікаў, драматургаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны да ўдзелу ў літаратурных рэзідэнцыях. Плануюцца два наборы і будуць абраныя 5 рэзідэнтаў (тэрмін рэзідэнцыі - ад 2 да 6 тыдняў).

Патрабаванні да аплікантаў
:

- мець прынамсі 1 кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п'есу, пастаўленую ў тэатры)
- навыкі зносін на англійскай ці польскай мове
- працаваць зараз над літаратурным праектам

Што будзе прадстаўлена рэзідэнтам?


- працоўнае месца і жыллё ў цэнтры Варшавы
- стыпендыя (120 PLN у дзень)
- тэхнічная і лагістычная падтрымка

Бліжэйшы тэрмін рэзідэнцыі - студзень-чэрвень 2023

Дэдлайн падачы заяўкі - 2 снежня 2022

Падрабязнасці і форма падачы заяўкі.
Крыніца: Беларускі ПЭН