Аляксандр Філіпенка: Раман «Крэмулятар» важна пачытаць перш за ўсё прыхільнікам Лукашэнкі


Нямецкамоўны пераклад рамана «Крэмулятар» беларуса Аляксандра Філіпенкі з’явіцца ў кнігарнях Нямеччыны, Швейцарыі і Аўстрыі ўжо ў лютым.

Пра значэнне кнгі і супрацу з гісторыка-асветніцкім таварыствам «Мемарыял» распавёў сам аўтар, чые творы перакладзены на 16 моваў свету, Аляксандр Філіпенка:

– Ніякага ўсведамлення яшчэ не адбылося. Безумоўна, важна каб такая арганізацыя з’явілася і ў Беларусі. Для таго, каб у нас былі адкрыты ўсе архівы, каб мы маглі чытаць. Музей Гулага мне дапамагаў. На жаль, зараз немагчыма ўявіць нармальную работу «Мемарыяла» ў Расеі, і тым больш у Беларусі. Несцярэнка такі чалавек, які нібыта спрабуе ўвес час лавіраваць, спрабуе выбіраць правільны бок, як бы адсядзецца, мая хата з краю. Хацелася паказаць, што такое ніколі не працу. Усё роўна за ўсімі заўсёды прыйдуць.

Нагадаем, што Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў падзяку ліквідаванаму ў Расеі „Мемарыялу” за тое, што арганізацыя дапамагла раскрыць праўду аб злачынствах супраць палякаў.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя