Артурас Шымоніс: Спектакль пра расейскае ўварванне варта глядзець у Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне


Драматычны тэатр у Беластоку у межах праекту «Напрамак Украіна» прадставіў міжнародны спектакль пра вайну ва Украіне пад назвай «Inwazja» («Уварванне»).

Важнасць дзеі для ўсяго рэгіёну падрэсліў удзельнік праекту, сцэнограф з Літвы Артурас Шымоніс:

- Не важна, адбываецца гэта ва Украіне ці ў Беларусі, ці ўвогуле ў свеце. Ці магчыма, каб у 21 стагоддзі такое адбывалася? Гэта вельмі актуальна і балюча. Хацелася б, каб гэта было паказана і ва Украіне, і ў Беларусі. У Беларусі не ведаю ці магчыма праз цэнзуру.  Чым больш людзей пабачылі б, тым было б лепш.

Прэм’ера спектакля «Inwazja» («Уварванне») адбудзецца 3-га снежня ва Універсітэцкім цэнтры культуры ў Беластоку.  Мовы спектакля – польская і ўкраінская.

Беларускае Радыё Рацыя



Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя