Андрэй Стрыжак. Салідарнасць: беларус беларусу па-ранейшаму беларус?
2022-11-22 12:30
Чым далей адыходзяць у гісторыю падзеі спачатку ковіднай, а потым рэвалюццыйнай салідарнасці, тым цяжэй выклікаць новы эмацыйны ўздым салідарнасці. Сваіх праблем хапае як у беларусаў за мяжой, так і ў беларусаў на радзіме. Праблемы, можа быць, гэтыя розныя, але выглядае на тое, што беларусы можа нават стаміліся быць салідарнымі. А тут яшчэ і скандалы розныя адзін за адным у так званым дэмакратычным асяродку…
Што засталося ад салідарнасці беларусаў і на што сёння гатовыя людзі аддаваць свае грошы? Дапамога Украіне — як на яе ўплывае стаўленне да беларусаў сярод украінцаў і іх каментары ў сацсетках на наш адрас? Што адбываецца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і пры чым тут Ціханоўская і аўдыт? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з сузаснавальнікам дабрачыннага фонда BYSOL Андрэем Стрыжаком.