З’явілася аўдыякніга палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча
2022-11-21 12:02
Кніга «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе» выйшла пад рэдакцыяй культуролага Максіма Жбанкова, а агучыў яе акцёр незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» Алег Гарбуз.
Аўдыякніга паўстала дзякуючы краўндфандынгу, арганізаванаму хабам
«Нацыя Лідараў».
«Свобода и Мышление» — зборнік эсэ, у якіх
Уладзімір Мацкевіч аналізуе асновы грамадзянскай супольнасці і ролі ў яе развіцці і існаванні такіх з’яў, як грамадскае меркаванне, медыя і дзяржава. Таксама аўтар разбірае, як суадносіцца грамадзянская супольнасць з нацыяй, разнастайнымі дзеяннямі і практыкамі грамадскага ўдзелу.
Кніга дапаможа асэнсаваць тыя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020 годзе, а таксама актуальную сітуацыю.
Слухаць кнігу можна
тут, а спампаваць —
тут.