З’явілася аўдыякніга палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча


Кніга «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе» выйшла пад рэдакцыяй культуролага Максіма Жбанкова, а агучыў яе акцёр незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» Алег Гарбуз.

Аўдыякніга паўстала дзякуючы краўндфандынгу, арганізаванаму хабам «Нацыя Лідараў».

«Свобода и Мышление»
— зборнік эсэ, у якіх Уладзімір Мацкевіч аналізуе асновы грамадзянскай супольнасці і ролі ў яе развіцці і існаванні такіх з’яў, як грамадскае меркаванне, медыя і дзяржава. Таксама аўтар разбірае, як суадносіцца грамадзянская супольнасць з нацыяй, разнастайнымі дзеяннямі і практыкамі грамадскага ўдзелу.

Кніга дапаможа асэнсаваць тыя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020 годзе, а таксама актуальную сітуацыю.

Слухаць кнігу можна тут, а спампаваць — тут.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя