Яцэк Конік: Няхай Беластоцкае гета не паўтараецца ніколі!
2022-09-29 13:26
У Беластоку ў Дзень памяці габрэяў знішчэння яўрэяў у 80-ю гадавіну нямецкай „аперацыі Рэйнхардт” прэзентавалі альбом „Як быццам нас ніколі не было” у перакладзе на ангельскую мову і іўрыт.
Важнасць выдання, якое змяшчае фактычна гісторыю яўрэяў да знішчэння, падкрэсліў гісторык, супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Музея варшаўскага гета Яцэк Конік:
– Памяць пра тое, што тут адбылося, мае значэнне не толькі для, каб памятаць пра мінулае, але і для таго, каб гэта не паўтарылася. Гісторыя мае быць настаўніцай жыцця, увесь час трэба прыгадваць. Пра ўсе гэтыя памылкі, пра ўсе злачынствы, каб людзям не хацелася ўсе гэтыя памылкі паўтараць. Для мяне вельмі важна прыгадваць пра мінулае, каб не перажываць тое ж самому.
У першую чаргу 300-старонкавае выданне пра знішчэнне габрэяў „Як быццам нас ніколі не было” было перададзена ў навучальныя ўстановы горада. Альбом атрымалі і жыхары горада, якія цікавяцца гісторыяй Беластоцкага гета.
Беларускае Радыё Рацыя