Марына Адамовіч: Гэта спецаперацыя з боку ўлады
2022-09-29 12:05
Ад палітвязня Мікалая Статкевіча, які адбывае за арганізацыю масавых беспарадкаў 12-гадовы тэрмін у Глыбоцкай калоніі для асабліва небяспечных злачынцаў, па-ранейшаму ніякіх звестак.
Яго жонка Марына Адамовіч вельмі ўстрывожана і лічыць гэта спецаперацыяй з боку ўлады. Па-ранейшаму вопыту яна можа толькі здагадвацца, чаму так адбываецца. Кажа Марына Адамовіч:
– Нічога ж новага не адбываецца пад Луной. Мы гэта ўсё праходзілі неаднаразова і раней. Гэта чарговая спроба ціску пад загадам, я ў гэтым абсалютна не сумняваюся. Мэты для мяне невядомыя, бо я думаю, што нікому не прыйдзе ў галаву з цвярозым розумам патрабаваць ад яго або прасіць падпісаць прашэнне. Значыцца, гэта проста па вялікім рахунку фізічнае і эмацыйнае ўздзеянне на яго і на блізкіх таксама.
Паводле Марыны Адамовіч, калі ў краіне не да законаў, то немагчыма на штосьці станоўчае спадзявацца. Да амністыі з пакаяльнай заявай яна ставіцца скептычна, бо гэта ўжо не амністыя. І не трэба міжнароднай супольнасці ў чарговы раз не толькі наступаць на адны і тыя граблі, а і хадзіць па іх.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя