Аўтаркі сайту жанчын-палітвязняў распавялі, навошта яго зрабілі
2022-09-29 11:28
Адпаведныя акаўнты існуюць у Фэйсбуку і Інстаграме. Аўтары гэтага праекту – мастачка Ганна Татур і журналістка Яўгенія Доўгая.
Па словах Яўгеніі, усе гэта яны робяць для таго, каб распавесці пра ролю жанчын у беларускай рэвалюцыі і нагадаць свету аб умовах утрымання ў беларускіх турмах.
– Раз на тыдзень у душ. У многіх камерах ёсць прусакі, у многіх ёсць мышы. Жанчыны ўвесь час знаходзяцца ў гэтай камеры. Без святла. Медыцынскай дапамогі асабліва няма. Плюс жанчыны ў калоніі пад пастаянным ціскам.
Яўгенія адзначае, што праз сайт
politwomen.org можна напісаць ліст і падтрымаць палітзняволеную жанчыну.
Беларускае Радыё Рацыя