Набор на новы навучальны год абвясціў і Беларускі Калегіюм


Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе.

Навучанне адбываецца па індывідуальнай праграме. У аснове — работа на даследчых / творчых семінарах (семінары Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, Ганны Севярынец, Вінцука Вячоркі), а таксама лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў_к старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт_ка малодшых курсаў, у асобных выпадках мы можам зрабіць выключэнне.

Навучанне бясплатнае.

Падача заявак — да 14 кастрычніка 2022 года.

Падаць заяўку
Даведацца больш пра навучанне ў Калегіюме.
Крыніца: Беларускі ПЭН