Хор Вольнай Беларусі „Concordia” заняў першае месца сярод аматараў на фестывалі „Гайнаўка 2022”
2022-09-26 20:02
У Падляшскай Філармоніі ў Беластоку завяршыў сваю працу Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі „Гайнаўка 2022”.
Першае месца ў катэгорыі „Аматарскія хоры” заняў Хор Вольнай Беларусі „Concordia”, які адмыслова прыехаў з Варшавы.
Кажа дырыжор хору Галіна Казіміроўская:
– Нечаканыя вынікі для мяне, бо мы сюды паехалі проста прадставіць сваю краіну, сваю музыку. Мы ўвогуле не разлічвалі на прызы, тым больш, што гэта даволі хутка была зроблена праграма. Тут выступаюць добрыя моцныя хоры. Дзіўнае хваляванне, як у дзяцінстве. Гэта прыемна, гонар, на ўсю краіну гэтае першае месца.
Першае месца ў катэгорыі „Прафесійныя хоры” падзялілі паміж сабой Ерэванскі дзяржаўны хор з Арменіі і хор „Глорыя” з Малдовы. Першае месца ў катэгорыі „Парафіяльныя хоры” заняў Камеральны хор „Знаменне” з украінскага Роўна.
Беларускае Радыё Рацыя