Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Варшаве кнігу «Ордэн белай мышы»
2022-09-23 14:47
У Беларускім Доме Варшавы адбылася чарговая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым.
На сустрэчы прэзентавалася кніга Арлова „Ордэн белай мышы”, выдадзеная ў Польшчы ў першапачатковым аўтарскім варыянце.
З кожнай сустрэчай жадаючых паслухаць Арлова становіцца ўсё больш. Пісьменнік парадаваў прысутных жывымі расказамі пра сябе і лёс сваіх кніг. Цікавосткай таксама стаў музычны выступ сына Уладзіміра Арлова Рамана з бубначом Кірылам Сафандо.
Гаворыць
Уладзімір Арлоў:
– Знаходзяцца і фундатары ў пісьменнікаў. Гэта кніжка выйшла дзякуючы таму, што яе фундатарам стала суполка Скарыны – гэта суполка беларусаў у Чэхіі. Цяпер хачу сказаць пра чалавека з вялікім сэрцам – гэта вядомы ў Чэхіі лекар Сяргей Юрчанка. Гэта яму прыйшла ідэя выдаць „Ордэн белай мышы”.
Была створана магчымасць набыць розныя беларускія кнігі, у тым ліку «Ордэн белай мышы» у новым варыянце з аўтографам аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя