Паштоўкі для палітвязняў з Бельгіі!


Штотыдзень з Бельгіі паштоўкі да палітвязняў у Беларусі працягвае дасылаць беларуска спадарыня Таццяна, што ў мэтах бяспекі не падала сваё прозвішча. За два гады не атрымана ніводнага адказу.

Вядома толькі, што ўся карэспандэнцыя даходзіць да ўстановаў, за ўвесь час быў толькі адзін зварот, – распавяла сама суразмоўца:

– Вельмі цяжка напісаць нешта чалавеку, якога ты не ведаеш. Таму я стала шукаць фразы знакамітых людзей, старалася заўсёды знайсці на беларускай мове. І гэтая фраза падыходзіла і натхняла. Я шукала фразы пра надзею і барацьбу.

Суразмоўца спадзяецца, што пасля таго як палітвязні выйдуць на волю, то абавязкова пабачаць фатаздымкі паштовак, якія былі дасланыя ім з Бельгіі. Важна захоўваць такую памяць, каб яны разумелі, што падтрымка ёсць, у тым ліку міжнародная, і нікім не забытыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя